бел. мова | русский язык | English


Гурт MISTER X паўстаў з рэштак двух гаражных гуртоў - Oi! Bombers і, уласна, Mister X. У канцы 90-х гэтыя бэнды, а дакладней - гаражные праекты, карысталіся сякой-такой вядомасцю ў Гродне, але ані водзен з гэтых гуртоў не запісаў ані альбому, ды не залічыў ні аднога выступу перад публікай і абодва гурты зніклі з мапы гісторыі. Пазьней, у 2002 годзе, Бора (экс-Oi! Bombers) ды БанЧар (экс-MX) сустрэліся пасьля працяглага перапынку і вырашылі падняць у народа цікавасьць да музыкі Oi! Пасьля доўгіх і цяжкіх пошукаў басіста ды драмера новы гурт бярэ старую назву - MISTER X, некалькі песень з рэпертуару Oi! Bombers і аднаўляе рэпетыцыі. На пачатку 2003 года адбываецца першы выступ гурта, потым наступны...

Адмаўляючыся ад палітычных лозунгаў у творчасьці гурта кожны зь яго ўдзельнікаў мае свае ўласныя погляды і рэалізуе іх на практыцы па-за гуртом. Падкрэсьліваем: Mister X - АПАЛІТЫЧНЫ, але 100% АНТЫФАШЫСЦКІ і АНТЫРАСІСЦКІ гурт! На Беларусі даволі шмат ёсьць заангажаваных гуртоў, што сьпяваюць пра розныя важныя справы, але пра такія рэчы як піва, футбол, дзяўчыны і забава да зьяўленьня нашага гурта не сьпяваў ніхто! Памятайце, ёсьць час для Рэвалюцыяў і час для адпачынку!

Піва, Oi! і Забава!!!
Punx & Skins Unite and Win!


Апошнія навіны:

18-10-2007 - Учора выйшаў на волю БанЧар, які адбыў 7 дзён адміністрацыйнага арышту.

04/05-10-2007 - Адгулялі два чарговых канцэрты. Ізноў у Польшчы. Ізноў было ахуенна! Гэтым разам выступілі на разагрэве ў легендарнага італьянскага калектыва Los Fastidios падчас ягонага польскага туру. 04.10 у Вольштыне было рэальна: свой клуб, свая публіка, свойская атмасфера. Вельмі цёпла пабурштаваліся са старымі сябрукамі з LF ды ўзыходзячымі зоркамі калінінградзкага панк-року з гурта Голод&Тетка :-). 05.10 у Варшаве таксама было выдатнае шоў. Безумойна, італьянцы - проста супер. Іхныя жывыя канцэрты гэта заўсёды проста піздец. На вуліцы ж каля клуба вы ўсю аджыгалі антыфа-хуліганы з ФК Polonia. Хлопцы нават здолелі знайсці нейкага бальшэвіка (!!!) і добранька начысьціць яму пысу. Было шмат піва, Oi! і забавы!

01/02-09-2007 - Згулялі ў Польшчы два ахуенных канцэрты. 01.09 у Рыбніку з хлопцамі з Headhunters ды 02.09 у Варшаве на Warsaw Punk Attack vol.III з нейкімі рознымі падазронымі бандамі.

26-08-2007 - З гурта сыйшоў Мох, у калектыў на ягонае месца вярнуўся папярэдні бубняр - Сіній.

03-08-2007 - Выступілі ў Баранавічах на дабрачынным канцэрце ў падтрымку (і замест) гішпанцаў з гурта Ictus, што разбіліся на бусе каля Мінску

28-07-2007 - Выступілі на ANTIFA-салянцы ў Маскве. Канцэрт сабраў каля дзесяці гуртоў у сувязі з чым нам прыйшлося бухаць больш чым заўжды, калі мы чакалі свайго выхаду на сцэну. Але было варта. Гэта быў несумніўна самы гарачы наш канцэрт у гэтым годзе. Улічваючы памер памяшкання і натоўп з 300 чалавек выступ насамрэч больш нагадваў лазню. Пот ліўся бурным патокам. Улічваючы наш стан-нестаяння выступаць было цяжка, але дзякуючы таму, што публіка ведала ўсе тэксты на памяць асабліва надрывацца не прыйшлося. Зал спяваў разам з гуртом, а часам нават і замест гурта. Слэму не было, бо свабоднага месца і так не хапала. Адным словам, усё было супер-строма. Асабліва спадабаліся нацы-дэбілы, якія так і не з'явіліся ў той вечар каля клуба.

21/22-07-2007 - Згулялі за тысячу км ад роднага горада, у Пскове і Піцеры. Было афігенна. Дзякуй усім тым, хто быў на канцэртах. Дзякуй арганізатарам. Асабліва прыемна было пабачыць на нашым канцэрце ў Піцеры ганаровых прадстаўнікоў.-ніц грознага беларускага DIY-андаграўнда, якія прыгожанька гандлявалі нашывачкамі і майкамі пад гукі жудаснага для іх стрытпанкаў выкананні быдла-гурта Mister X.


Апошнія фоткі:


02-09-2007 - Варшава [PL]

Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge

01-09-2007 - Рыбнік [PL]

Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge

22-07-2007 - Ст. Пецербург [RUS]

Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge

21-07-2007 - Пскоў [RUS]

Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge Click to enlarge

Mister X - "Punx & Skins Unite & Win (Demo EP)" (2005)
Дадзенае дэма было запісанае намі пасля трохмесячнай адсутнасці на рэпетэцыйнай кропцы. Запісвалася ўсё на паў-прафесійнай студыі з гука-рэжысёрам, які ўвогуле не разумеў чаго ад яго патрабуюць. Запісвалася праграма фактычна з чыстага ліста, таму некаторыя партыі гучаць нястройна, а дадатковыя вакалы падобныя да кацячага сьпеву ранняю вясной. Галоўнае, гэта тое, што запісу спадарожнічала мноства вясёлых гісторый, чаму паспрыяў факт наяўнасці вялікай колькасці піва ў студыі падчас запісу! Мы выдатна адпачылі і пры гэтым запісалі першы беларускі альбом музыкі Oi!/streetpunk! Калі ласка, не ацэньвайце нас надта жорстка, бо мы даем слова, што наступным разам падыйдзем да справы больш сувора і зробім усё на адпаведным узроўні. На дадзены момант маем тое, што маем і, згадзіцеся, вы ж не падазравалі, што ў такой зачмуханай краіне як Беларусь нехта усё ж спрабуе граць Oi!/streetpunk?


1) Oi! [mp3] [лірыка]
2) S.H.A.R.P. * [mp3] [лірыка]
3) Гэта не мода [mp3] [лірыка]
4) Вуліца [mp3] [лірыка]
5) Punx & Skins... [mp3] [лірыка]
6) Жывы shit [mp3] [лірыка]
7) Героі і Пакутнікі ** [mp3] [лірыка]
8) Піва, Oi! ды Забава [mp3] [лірыка]

bonus - n/a
_____________________
* - Los Fastidios
** - Brigada Flores Magon


кантакт з гуртом:
а/с 194
230005 Гародня-5
Б Е Л А Р У С Ь
mx-band@tut.by

R.U. Records